История, традиции, достижения

Из истории учреждения образования

развернуть

У 1886 годзе ў вёсцы Сярагі (”Серож“ – у адпаведнасці з ”Русскими ведомостями“) было 76 двароў і 170 жыхароў. Да 1913 года ў вусцы Сярагі школы не было, дзеці вучыліся па хатах (гаспадарчых дварах). Вучылі дзяцей народныя настаўнікі з адукацыяй 5-6 класаў, якую яны атрымлівалі ў Лучнікоўскім вучылішчы. Заробак настаўніка: 1 пуд збожжа ў месяц; 1 руб. у год ад кожнага вучня. У гэты час вучылі дзяцей наступныя настаўнікі:

  • Басалыга Іван Сямёнавіч;
  • Басалыга Дзмітрый Яфімавіч;
  • Басалыга Іван Яфімавіч;
  • Грыцкевіч Пётр Васільевіч (будучы першы старшыня Сяражскага сельскага савета).

Навучанне было вельмі строгім. Дзеці навучаліся матэматыцы, тлумачальнаму чытанню, пісьму. Але першым урокам заўсёды быў закон божы.

У 1912 годзе ў пасёлку Качалава было народнае вучылішча, дзе працавала Аўсянік Вера. Некаторыя жыхары вёскі Сярагі вучыліся там. Аб гэтым сведчыць пасведчанне на імя Славашэвіча М.С., якое захоўвалася раней у вясковым музеі. Вучылішча праіснавала да 1917 года.

У 1913 годзе грамадзянін вёскі Сярагі Сцепановіч Цімафей Пятровіч, які меў 10 дзяцей (9 сыноў, адну дачку), узяў крэдыт і пабудаваў на сваёй сядзібе драўлянае памяшканне, якое мела 3 пакоі (кухня, кватэра для настаўніка і вялікі зал – клас). Школа была чатырохкласнай (I – IV класы).

У 1933 годзе за вёскай, каля могілак, сяляне вёскі Сярагі на добраахвотных пачатках, усёй вясковай грамадою пабудавалі будынак для школы.

Прычым, большая частка гэтага будынка была зроблена з будынка невялікай царквы, што знаходзілася на сяражскіх могілках.

Працавала чатыры класы – Сяражская пачатковая школа. Першыя настаўнікі:

  • Бабарэніна Валянціна Сямёнаўна;
  • Сцепановіч Пётр Цімафеевіч;
  • Івановіч Іван Іванавіч;
  • Понтус Марыя Іванаўна.

Пазней школа была ператворана ў сямігадовую. Першым дырэктарам Сяражскай ПШ быў Ілюкевіч Антон Філіпавіч. У студзені 1935 года быў прызначаны новы дырэктар – Кавалёў Рыгор Дзянісавіч, якога расстралялі фашысты ў жніўні 1942 года…

У 1937/1938 навучальным годзе ў Сяражскай ПШ было 60 камсамольцаў і больш за 100 піянераў.

У час Вялікай Айчыннай вайны па загаду нямецкіх улад ў школе некаторы час праводзіліся заняткі, і многія жыхары вучыліся пры нямецкай акупацыі.

Пасля вызвалення Беларусі з 1 верасня 1944 года пачаліся рэгулярныя заняткі (будынак школы захаваўся), хаця ў гэты час на Захадзе яшчэ ішлі ўпартыя баі савецкіх войск з нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

Дырэктарам школы быў прызначаны партызан Каспяровіч Н.І. У школе тады вучыліся вучні з першага па сёмы класы. Многія з іх у час вайны не вучыліся, і цяпер ім прыходзілася наганяць упушчанае. Так, у 1 класе вучыліся 11-гадовыя, а ў 7 класе 17-гадовыя юнакі і дзяўчаты.

 

свернуть

Они окончили нашу школу

развернуть

Шкляревский С.И.

Шклярэўскі Сяргей Іванавіч (1928 – 2021) – герой сацыялістычнай працы. Загадчык фельдчарскім пунктам у в. Покрышава.

Шахнович В.В.

Шахновіч Васіль Васільевіч (1922 – 1983) – генерал-лейтэнант савецкай арміі, ветэран Вялікай Айчыннай вайны. Пасля вайны – камандуючы арміяй, ваенны аташэ ў Самалі.

ЧуйкоМ.М.

Чуйка Мікалай Макаравіч (1900 – 1983) – герой сацыялістычнай працы, акадэмік АН УССР. Прафесар Днепрапятроўскага  металургічнага інстытута.

свернуть

Руководители школы на протяжении десятилетий

развернуть

Першым дырэктарам Сяражскай пачатковай школы быў Ілюкевіч Антон Філіпавіч.

У студзені 1935 года быў прызначаны новы дырэктар – Кавалёў Рыгор Дзянісавіч.

З 1 верасня 1944 года дырэктарам школы быў прызначаны партызан Каспяровіч Н.І.

У 1949 годзе дырэктарам школы стаў Сіліванчык Павел Паўлавіч. Па яго ініцыятыве ў 1954 годзе сямігадовая школа была ператворана ў ”Сяражскую сярэднюю школу“.

Силиванчык П П

З 1963 года Новік Аляксей Андрэевіч (1921 – 2013) пачынае працаваць дырэктарам Сяражскай сярэдняй школы, ветэран ВАВ. Скончыў гістарычны факультэт педагагічнага інстытута, працаваў дырэктарам у Васілінках, Паўстыні, з 1963 па 1980 дырэктар Сяражскай сярэдняй школы. Нарадзіўся Аляксей Андрэевіч у вёсцы Іграева Слуцкага павета ў сялянскай сям'і. З 1940 года Аляксей Андрэевіч пасля заканчэння Слуцкага педвучылішча выкладаў гісторыю і рускую мову пад Беластокам, у Заходняй Беларусі. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны ў ліку бежанцаў пешшу вярнуўся на Случчыну. З 1942 года – у партызанскім атрадзе імя 14 Слуцкіх партызан. Удзельнік вызвалення Слуцка. Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны ІІ ступені, медалямі ”Партызану Вялікай Айчыннай вайны“, ”За перамогу над Германіяй“, медалём Маршала Жукава. У 1981 годзе выйшаў на пенсію, але працаваў настаўнікам Сяражская СШ да 1991 года. Новік А.А. успамінае: ”У жніўні 1963 года загадам па Мінскаму аблвыканкаму я быў прызначаны дырэктарам школы і на гэтай пасадзе працаваў да верасня 1980 года. Будынак школы знаходзіўся каля могілак у двух драўляных дамах, у якіх было 8 класных пакояў, пакой для настаўнікаў, невялікі зал – калідор (для заняткаў па фізічнай культуры), пакой для школьнай сталярнай майстэрні і невялікі пакой, у якім знаходзілася бібліятэка школы. Заняткі праводзіліся ў дзве змены. Школу наведвалі не толькі вучні з вёскі Сярагі, але і з вёсак Варкавічы, Ушалавічы, Бранава і Паўлаўка. У 1963 годзе ў школе налічвалася 405 вучняў. Усе класы з 5 па 10 складаліся з двух груп (”А“ і ”Б“). Паколькі жыхары жылі бедна, то дрэнна харчавалася і бедна апраналася большасць вучняў. Звычайна ў цёплае надвор’е дзеці прыходзілі ў школу на босу нагу, але жыццё з кожным годам паляпшалася. У 1951 годзе ў вёсцы Сярагі з’явілася электраасвятленне".

Новик АА

З 1980 года па 1983 год дырэктарам Сяражская сярэдняй школы працаваў Жываглод Яўген Фёдаравіч. Жываглод Я.Ф. нарадзіўся ў вёсцы Казловічы Слуцкага раёна. У Казловічах скончыў сярэднюю школу. Пасля арміі паступіў ў Мінскі універсітэт на філалагічны факультэт. У 1978 годзе прыехаў разам з сям’ёю ў вёску Сярагі. Спачатку працаваў намеснікам дырэктара школы, а з 1980 года па 1983 год быў дырэктарам Сяражскай сярэдняй школы.

Жываглод Я.Ф.

 Міронава Ірына Анатольеўна пасля заканчэння школы паступіла ў Мінскі  дзяржаўны педагагічны інстытут. У 1979 годзе паехала працаваць настаўнікам матэматыкі ў Сяражскую сярэднюю школу. У 1980 годзе яе прызначылі намеснікам дарэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце. З 1983 года па 1991 год працавала дырэктарам Сяражскай сярэдняй школы.

Миронова И А

Яблонская Валянціна Сяргееўна нарадзілася ў вёсцы Мікашэвічы Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці. Адразу пасля школы працавала ў дзіцячым садзе выхавацелем. У 1970 годзе паступіла ў Брэсцкі педагагічны інстытут на фізіка-матэматычны факультэт на адзяленне матэматыкі. Закончыла ў 1975 годзе. Пасля заканчэння працавала па накіраванні ў вёсцы Чырвоная Воля Лінінецкага раёна. Пасля 1 год працавала ў вёсцы Гацук загадчыкам дзіцячага сада. У 1991 годзе з сям’ёй пераехала ў вёску Сярагі, дзе працавала дырэктарам Сяражскай сярэдняй школы. З 1991 па 2003 год.

 Яблонская В.С

З 2003 года дырэктарам Сяражскай сярэдняй агульнаадукацыйнай школы прызначана Дварэцкая Марыя Міхайлаўна.

Нарадзілася Дварэцкая М.М. у вёсцы Сярагі. Закончыла Сяражскую сярэднюю школу. У 1982 годзе скончыла вучылішча бытавога абслугоўвання насельніцтва г.Магілёва па спецыяльнасці ”Закройшчык жаночага і дзіцячага лёгкага плацця“  працавала ў сферы бытавога абслугоўвання насельніцтва. Пасля паступлення ў педагагічны ўнівесітэт (завочна) працавала настаўнікам працоўнага навучання. Закончыўшы ў 1999 годзе  БДПУ па спецыяльнасці ”Геаграфія“, працавала ў школе настаўнікам геаграфіі.

Дворецкая М М

З 2010 года дырэктарам дзяржаўнай установы адукацыі становіцца Касцюкевіч Святлана Мікалаеўна, якая працуе на гэтай пасадзе па сёняшні дзень (2022 год).

Касцюкевіч Святлана Мікалаеўна скончыла ў 1984 годзе сярэднюю школу №5 г. Слуцка. У 1989 годзе скончыла Мінскі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя А.М.Горкага па спецыяльнасці ”Матэматыка“. Пачала працаваць настаўнікам матэматыкі і інфарматыкі ў Сяражскай сярэдняй агульнаадукацыйнай школе з 1998 года. З 2003 па 2010 год працавала намеснікам дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце ў Сяражскай сярэдняй школе. 

Костюкевич С.Н

Дзяржаўная ўстанова адукацыі ”Сяражская сярэдняя школа“ прызнана пераможцам раённага конкурсу сярод устаноў адукацыі Слуцкага раёна ”За высокія паказчыкі ў развіцці адукацыі“ па выніках 2021 года ў намінацыі ”Лепшая ўстанова агульнай сярэдняй адукацыі, якая размешчана ў сельскай мясцовасці“ (загад упраўлення па адукацыі Слуцкага райвыканкама ад 23.12.2021 № 642).

свернуть

Помним, не забудем никогда

Учителя, которые в разные годы работали в нашей школе
развернуть

Райкевич В.И

Райкевич Владимир Иванович, учитель физической культуры. Ушел из жизни в декабре 2020.

Листопад Измаил Петрович

Листопад Измаил Петрович, учитель трудового обучения. Ушел из жизни в июле 2018

Вера Ивановна Ковалёва

Ковалёва Вера Ивановна, учитель математики, ушла из жизни в мае 2016

Якимович (Горностай) Анна Владимировна

Якимович (Горностай) Анна Владимировна - учитель английского языка

Некрашевич З.М

Некрашевич Зинаида Михайловна - старшая пионервожатая

Амбражевич Мария Лаврентьевна

Амбражевич Мария Лаврентьевна - учитель начальных классов

Русакевич Татьяна Петровна

Русакевич Татьяна Петровна - учитель химии и биологии

Листопад Анна Ивановна

Листопад Анна Ивановна - учитель русского языка и литературы

Белград Ольга Георгиевна

Белград Ольга Георгиевна - учитель географии

Янучок Иван Павлович

Янучок Иван Павлович - учитель белорусского языка и литературы

свернуть